Eightydays.me

Як гэта працуе?

Паспрабуем скласці на практыцы свой Еўратрып
З чаго пачаць
Маё імя Алег, я хацеў бы пабываць у Еўропе, але я ніводнага разу не рабіў гэтага ды крышачку асцерагаюся ўсіх гэтых складаных словаў - Лоўкосты Райнэйр. Хіба гэта ўвогуле магчыма, за 200 даляраў абляцець Еўропу?
Ці патрэбна віза
Так, грамадзянам Рэспублікі Беларусь ды Расеі, каб паехаць у краіны Шэнгенскага пагаднення (Амаль уся Еўропа), патрэбна Шэнгенская віза.

Як яе атрымаць, выдатна распавядаюць на сайце 34travel.
Куды ляцець?
Для пачатку паспрабуйце нашу Around-тэму "Best of Europe" - у гэтай тэме мы паспрабавалі сабраць толькі цікавыя (на наш погляд) гарады для першай-другой вандроўкі.
Але я хачу дадаць свой горад
Гэта ўвогуле не праблема. Проста трэба прыбраць галачку ў полі "Anywhere" і дадаць гарады, якія вы хочаце наведаць (да 3х гарадоў).
Выдатна! Але я хачу іншы горад замест Бруселю
Гэту функцыю мы завем "Рэдагаванне" - проста клікніце на патрэбны горад на мапе, пасля чаго вы атрымаеце спіс гарадоў і прыблізны кошт замены рэйсаў на іншы горад.
Выдатна! Але я б хацеў больш начэй ў Рыме і менш - у Мілане
І гэта вельмі лёгка зрабіць - галоўнае разумець логіку, што дзеля таго, каб зрабіць менш начэй у адным горадзе і дадаць за кошт гэтага больш начэй іншаму гораду - трэба памяняць час і дату пералёту. Проста клікніце на патрэбны пералёт у левай частцы экрана, і ва ўсплывальным вакне вам будзе прапанаваны расклад на тры дні. Проста абярыце прыдатны рэйс.

Вельмі важна - сачыце за часам вылету і прылёту. Па змаўчанні ў аўтаматычнай пабудове тураў мы не ўлічваем вельмі раннія і вельмі познія рэйсы. А пры рэдагаванні гэтыя рэйсы - даступныя.
Як зараз набыць усё гэта?
Націсніце на вялікую зялёную кнопку Book for і вы пяройдзеце да аплаты квіткоў. Вам не трэба хадзіць па сайтах авіякампаній і чыгунак. Усе квіткі па маршруце вы можаце аформіць адной платай у нас.
Але я лячу не адзін
Вядома! Дадаць пасажыраў вы можаце на старонцы аплаты. Проста націсніце на кнопку "ADD PASSENGER"
А багаж?
Дадаць багаж можна на старонцы аплаты
Што адбываецца пасля аплаты?
Пасля таго, як мы атрымаем аплату, наша сістэма пачынае афармленне квіткоў. Вы атрымаеце ліст з пацверджаннем аплаты.

Пасля гэтага цягам найбліжэйшага часу (да 4 гадзін) вы атрымаеце электронны квіток з усімі патрэбнымі дадзенымі для пералётаў.
Разам!
Мы намагаемся для вас!

Нам вельмі падабаецца ўсведамляць тое, што мы ствараем прыладу, якая дапамагае мільёнам людзей па ўсім свеце стаць смялейшымі, адважнымі, калі хочаце, - і вырашыцца на вандроўкі! З намі і нашай падтрымкай гэта робіцца прасцей і бяспечней.

Нават мая любая мама разабралася і ўжо двойчы падарожнічала!
Гэта праўда лёгка.

А яшчэ мы даступныя 24/7 тут!

Крутых прыгод вам,
Алег Ціханаў